Сяргей Купрыянавіч Галавашанка
Сяргей Купрыянавіч Галавашанка | |
---|---|
Сергей Куприянович Головашенко | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 кастрычніка 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Сяргей Купрыянавіч Галавашанка (1923—1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Галавашанка нарадзіўся 27 сакавіка 1923 года ў вёсцы Наваселле (цяпер — Купінскі раён Новасібірскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў сем класаў сярэдняй школы. Пераехаў у Кемераўскую вобласць, скончыў курсы трактарыстаў пры Бялоўскім цынкавым заводзе, пасля чаго працаваў механізатарам калгаса «Прагрэс» у Кісялёўскім раёне. У чэрвені 1941 года Галавашанка быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Да лета 1943 года чырвонаармеец Сяргей Галавашанка быў кулямётчыкам 1183-га стралковага палка 256-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся ў час Курскай бітвы і бітвы за Дняпро[1].
Падчас бою ля ракі Машок у раёне вёскі Міхнева Болхаўскга раёна Арлоўскай вобласці ён, нягледзячы на масіраваны варожы агонь, падабраўся да варожай кулямётнай кропцы і знішчыў яе гранатамі, забяспечыўшы тым самым поспех атакі падраздзялення. 28 верасня 1943 года разам з групай байцоў пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Навасёлкі Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР. На працягу некалькіх сутак ён у складзе групы адбіваў бесперапынныя атакі праціўніка, нанёсшы таму значныя страты. 4 кастрычніка 1943 года Галавашчанка загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Піркі Брагінскі раён, Гомельская вобласць, Беларусь)[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі» чырвонаармеец Сяргей Галавашчанка пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём[1].
Зноскі
- ↑ а б в Сяргей Купрыянавіч Галавашанка на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
- Новосибирцы — Герои Отечества. — Новосибирск, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://www.mucbsprokopregion.ru/BD/orden/p6aa1.html Архівавана 23 ліпеня 2018.
- http://gorodok.bz/content/news/?ELEMENT_ID=226269 Архівавана 8 лістапада 2014.
- http://www.belovo42.ru/other/holiday/9-may/2817380/2817381/ Архівавана 23 верасня 2015.
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Каінскім павеце
- Памерлі 4 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Брагінскім раёне
- Пахаваныя ў Брагінскім раёне
- Асобы
- Ваенныя СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці